СТАРА́Я КА́МЕНКА,

вёска ў Слаўгарадскім р-не Магілёўскай вобл., каля р. Сож. Цэнтр Каменкаўскага с/с. За 15 км на Пд ад г. Слаўгарад, 83 км ад Магілёва, 76 км ад чыг. ст. Крычаў. 173 ж., 61 двор (2001). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі стаянкі эпох мезаліту, неаліту і бронзавага веку.

т. 15, с. 160

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)